Кітайскі жывапіс заснаваны на тонкіх суадносінах далікатных мінеральных фарбаў. Першы план звычайна аддзяляецца ад задняга групай скал або дрэў, з якімі суадносяцца ўсе часткі пейзажу. Кампазіцыйны лад карціны і асаблівасці перспектывы разлічаны на тое, каб чалавек адчуваў сябе не цэнтрам светабудовы, а малой яго часткай.