(Архіўны фотаздымак)
З 14 па 25 верасня бягучага года ў горадзе Ічан правінцыі Хубэй (Цэнтральны Кітай) пройдзе 9-ы кітайскі міжнародны фестываль традыцыйнай народнай творчасці, у рамках якога выступяць 302 артысты мастацкіх калектываў з 13 краін і іх кітайскія калегі.
Арганізатары фестывалю чакаюць як пастаянных удзельнікаў – артыстаў з Расіі, ЗША, Манголіі, Мексікі і іншых краін, так і ўдзельнікаў з Эфіопіі, Пакістана, Трынідад і Табага, якія запрашаюцца сюды ўпершыню. Выступленні калектываў пройдуць на адкрытых пляцоўках і ў памяшканнях.
З санкцыі Дзяржсавета КНР Кітайскі міжнародны фестываль традыцыйнага народнай творчасці праводзіцца раз у тры гады, пачынаючы з 1990 года. Горад Ічан вядомы не толькі сваёй старажытнай гісторыяй, але і сучаснымі гідравузламі "Санься" і "Гэчжоўба" на рацэ Янцзы. - Р -