Лян Кай, "Бессмяротны"
  2013-10-11 17:09:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Бессмяротны". Альбомны аркуш 48,7 х 27,7 см. National Palace Museum , Тайбэй .

Лян Кай – мастак вядомы і любімы як у Кітаі, так і ў Японіі. Яго жывапіс у маладыя гады вызначаўся незвычайнай хуткасцю руху пэндзля, ірацыяналізмам у кампазіцыі і манеры малявання, што дало падставу назваць яго стыль "нядбайны палёт пэндзля". Карціна "Бессмяротны" як раз і адносіцца да гэтага стылю.

Наносячы малюнак на паперу, Лян Кай спачатку пазначае імклівымі і лёгкімі лініямі тушы агульныя контуры, не ўдаючыся ў падрабязнасці адзення і постаці, а затым быццам бы падвяргае палатно шчыльнай "бамбардзіроўцы", у выніку чаго папера пакрываецца разводамі і пырскамі тушы, і, у выніку, са шматлікіх "нядбалых" мазкоў узнікае адзінокая постаць "жыхара неба" з загадкавай усмешкай на твары.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040