Блаславёны камень Хэшыбі, або Спадчынная пячатка царстваў
  2013-09-06 16:34:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Трэба сказаць, што ў старажытным Кітаі паліраваныя нефрытавыя дыскі служылі сямейнымі, а часам і дзяржаўнымі рэліквіямі. У апошняй якасці яны выкарыстоўваліся як даверчыя граматы дыпламатычных пасланнікаў. Дык вось, з адным легендарным "кавалкам" нефрыту звязаны дзве цікавыя гісторыі...

Першая – гэта гісторыя паходжання каменя. Яна расказвае, што нейкі Бянь Хэ, ураджэнец княства Чу, які жыў каля 757-690 гг. да н.э. (эпоха Вясны і Восені), аднойчы знайшоў на гары Цзіншань нефрытавую глыбу. Не ў стане сам ачысціць і адпаліраваць яе, ён паднёс камень у дар тагачаснаму валадару Лі. Той жа, вырашыўшы, што перад ім фальшыўка, загадаў адсекчы Бянь Хэ левую ступню за абразу. Калі на чускі трон узышоў У-ван, Бянь Хэ зноў вырашыў паднесці нефрыт у падарунак кіраўніку. У-ван таксама засумняваўся ў сапраўднасці каменя, загадаўшы адсекчы дарыльшчыку ўжо правую ступню. Скалечаны, Бянь Хэ сядзеў ля падножжа гары Цзяншань і плакаў, трымаючы ў руках свой нефрыт. Калі яго спыталі, з-за чаго ён плача, Бянь Хэ адказаў: "Я плачу не таму, што пазбавіўся абедзвюх ступняў, а таму, што сумленнага чалавека прынялі за ашуканца, а каштоўны нефрыт – за просты камень!" І толькі наступны чускі валадар Вэнь загадаў майстрам ачысціць і адпаліраваць мінерал, пасля чаго ўсе пераканаліся, што камень гэты – сапраўды неацэнны. З каменя быў выраблены нефрытавы дыск, які быў названы ў гонар Бянь Хэ – Хэшыбі, што ў літаральным перакладзе азначае "нефрытавы дыск Хэ".

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040