Блаславёны камень Хэшыбі, або Спадчынная пячатка царстваў
  2013-09-06 16:34:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 

Дыск з нефрыту (璧) сімвалізаваў неба, якое аберагала Паднябесную імперыю (эпоха Хань)

Другая гісторыя – гэта гісторыя страты і здабыцця каштоўнага дыска. Яна распавядае, што, змяніўшы шэраг уладальнікаў, нефрыт апынуўся ў руках Хуэйвэня, кіраўніка надзелу Чжаа з 298 па 266 гг. да н.э. Кіраўнік суседняга княства Цінь, Чжаасян, даведаўшыся пра прыгажосць нефрыту, паабяцаў за яго Хуэйвэню 15 гарадоў свайго княства. Той пагадзіўся і адправіў да цінскага двара свайго саветніка Лін Сянжу з дыскам. Але калі нефрыт перайшоў у рукі новага ўладальніка, саветнік Чжаасяна зразумеў, што апошні зусім і не збіраецца выконваць сваё абяцанне. Ратуючы твар у безнадзейнай сітуацыі, Лін Сянжу давялося заклікаць на дапамогу ўсю сваю знаходлівасць, каб паспрабаваць вярнуць нацыянальны здабытак. Ён сказаў цінскаму князю, што, маўляў, знайшоў на нефрыце расколіну. Папрасіўшы нефрыт назад, каб прадэманстраваць Чжаасяну прыкрую "загану", Лін Сянжу, як толькі дыск апынуўся ў яго ў руках, адбег да каменнай калоны і прыгразіў, што пры спробе адабраць у яго нефрыт ён разаб'е яго аб гэту калону, а затым разаб'е сваю галаву. Здзіўлены рашучасцю Лін Сянжу, цінскі князь не стаў перашкаджаць вяртанню чжаоскага саветніка на радзіму разам з нефрытам. Так нарадзілася прымаўка – 完璧归赵 – "Вярнуць нефрыт у захаванасці ў царства Чжаа", што азначае "вярнуць што-небудзь законнаму ўладальніку".

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040