Блаславёны камень Хэшыбі, або Спадчынная пячатка царстваў
  2013-09-06 16:34:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Са знакамітага каменя Хэшыбі пазней была выразана Імператарская пячатка Кітая, або Спадчынная пячатка царстваў (传国玺). Яна была створана ў 221 годзе да н. э., калі Цінь Шыхуандзі разграміў рэшткі Ваюючых Царстваў і аб'яднаў Кітай пад уладай дынастыі Цінь. Галоўны саветнік Лі Сы напісаў, а майстар Сунь Шоу выразаў на ёй словы: "Па загадзе нябёсаў, няхай жыве доўга і шчасліва". (受命于天, 既寿永昌).

Пасля смерці другога імператара Кітая з дынастыі Цінь пячатка перайшла да новага імператара дынастыі Хань, і з тых часоў яе пачалі называць "Спадчыннай пячаткай царства Хань". Пячатка пераходзіла ад дынастыі да дынастыі. Яна лічылася прыкметай ўлады, Нябесным мандатам. У часы палітычнай смуты, напрыклад, у перыяд Трохцарства, з-за Пячаткі пастаянна ўзнікалі ўзброеныя канфлікты. Князь, якому яна трапляла ў рукі, аб'яўляў сябе сапраўдным кіраўніком.

Пячатка перажыла дынастыі Вэй, Цзінь, перыяд Шаснаццаці варварскіх дзяржаў, дынастыю Суй і дынастыю Тан, але была страчана ў Эпоху пяці дынастый і дзесяці царстваў (907-960 гг.). У любым выпадку Пячатка была страчана ў пачатку панавання дынастыі Мін, такім чынам, ні яна, ні дынастыя Цін не мелі спадчыннай Пячаткі. Гэтым, у прыватнасці, тлумачыцца запал імператараў дынастыі Цін да стварэння шматлікіх імператарскіх пячатак, што было заклікана панізіць значэнне гістарычнай спадчыннай Пячаткі.

З часоў прыходу да ўлады дынастыі Цін некалькі пячатак былі абвешчаны страчанай Спадчыннай пячаткай. Адна з іх нават захоўвалася ў Забароненым горадзе разам з іншымі імператарскімі пячаткамі, створанымі да валадарання імператара Цяньлуна. Аднак эксперты лічаць, што гаворка ўсё ж такі ідзе пра падробку або пра асабістыя пячаткі імператараў, але ніяк не пра знакамітую Імператарскую пячатку Кітая.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040