Зізіфус, унабі, ююба, "грудная ягада" – усё гэта назвы кітайскага фініка цзаа (枣), расліны з сямейства крушынных. Гэты куст, або дрэва, характарызуецца хуткім паспяваннем пладоў і засухаўстойлівасцю. Плады вельмі пажыўныя, багатыя на цукар, вітаміны, маюць лячэбныя ўласцівасці. У кітайскай медыцыне выкарыстоўваюць таксама карані і кару.
Плады цзаа з белаватай, сопкай, салодкай мякаццю і прыемным водарам да моманту канчатковага выспяпавання назапашваюць сапраўды неверагодную колькасць вітаміну С – 700-900 мг – удвая больш, чым чорныя парэчкі. Адно кепска: плады доўга не захоўваюцца. Для лепшай захаванасці цзаа апускаюць на 1-2 хвіліны ў кіпень і адразу ж астуджаюць. Такі працэс забівае пэўныя ферменты, якія псуюць плады. У высушаных "апрацаваных" фініках утрыманне вітаміну С павышаецца, дасягаючы ўзроўню 1500-2000 мг.