Гаючая магія раслін. Кітайскі фінік цзаа
  2013-10-18 16:33:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 

Лісце можа быць выкарыстана для адкорму шаўковага шаўкапрада. Чырвоная, грубая, цяжкая драўніна – выдатны матэрыял для такарных вырабаў. Кара служыць для апрацоўкі скуры і выкарыстоўваецца як фарбавальнік. У Індыі драўніну перапальваюць на вугаль.

Дабратворнае дзеянне "грудной ягады" пры хваробах печані, страўніка, лёгкіх, нырак апісана яшчэ ў медыцынскіх трактатах Авіцэны. Таджыкі п'юць адвар з пладоў для павышэння жыццёвага тонусу. У спалучэнні з іншымі сродкамі цзаа спрыяльна дзейнічае пры гіпертаніі, хаця, як гэта ні дзіўна, плады не ўтрымліваюць рутына – галоўнага дзеючага рэчыва, што зніжае артэрыяльны ціск. Затое ёсць катэхіны і лейкаантацыяны, якія актыўна спрыяюць умацаванню сценак капілярных сасудаў і памяншаюць іх ломкасць.

Плады цзаа выкарыстоўваюцца ў кітайскай і карэйскай традыцыйнай медыцыне як антыстрэсавыя "лекі". Фрукты здрабняюць у парашок і ўжываюць у невялікіх дозах для заспакаення нерваў і ачышчэнні крыві.

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040