Стужка «Асабісты кравец» рэжысёра Фэн Сяагана стала самай папулярнай святочнай прэм'ерай у Кітаі, сабраўшы каля паўмільярда юаняў. Толькі ў першы дзень паказу аўтары фільма зарабілі 84 міл. юаняў, а ў цэлым фільм ужо паглядзелі больш за 9 млн. чалавек. Апрача таго, «Асабісты кравец» пабіў адразу некалькі рэкордаў: у прыватнасці, зборы пасля чатырох дзён склалі 320 млн. юаняў.