Варта адзначыць, што пры высокіх касавых зборах фільм атрымаў вельмі неадназначныя водгукі. Гледачы скардзіліся, што фільм сумны і вельмі зацягнуты, а кінакрытыкі абвінавачвалі стужку ў празмернай колькасці схаванай рэкламы. Фэн Сяаган сказаў, што ён не баіцца крытыкі, а наадварот, вітае яе, бо гэта, бясспрэчна, лепш, чым адсутнасць якіх-небудзь водгукаў. - Р -