Кампанія выконвае ўсе мары, але зрэшты спрабуе таксама ў працэсе і павучаць сваіх кліентаў. Напрыклад, таксісту тлумачаць, што не браць хабар – гэта толькі палова справы, бо для дзяржаўнага служачага таксама важна навучыцца клапаціцца пра людзей. Прыбіральшчыцу спрабуюць пераканаць, што шчасце не ў грошах. Нарэшце, для герояў надыходзіць, так бы мовіць, «дзень прабачэнняў», і яны ідуць прасіць прабачэння ў прыроды – у сонца, якога не бачна за густым смогам, у забруджаных рэк, у перарытай у пошуках карысных выкапняў зямлі.