Bāo jiǎozi (包饺子) – ляпіць пельмені
У навагоднюю ноч кітайцы весяляцца, як кажуць, па поўнай. Традыцыйна ўсе забавы маюць культурнае абгрунтаванне. Напрыклад, напярэдадні святкавання Чуньцзе кітайскія сем'і любяць глядзець тэлевізар. І... ляпіць пельмені. Пельмені па-кітайску – "цзяацзы", што сугучна з фразай "перадаваць поўнач", таму да 12 гадзін ночы сям'я павінна паспець наляпіць пельменяў на ўсіх. Таксама ёсць меркаванне, што пельмені сімвалізуюць манеты і ўзбагачэнне.
Fàng biānpào (放鞭炮) – запускаць ракеты і хлапушкі, узрывать петарды
Апоўначы ўсе кітайцы выбягаюць на вуліцу, і неба асвятляецца ад велізарнай колькасці феерверкаў; паўсюль стаіць страшэнны грукат ад выбухаў петард і хлапушак – прыгажосць неверагодная! У традыцыі ствараць як мага больш шуму таксама ёсць сваё тлумачэнне: кітайцы такім чынам адпужваюць ад сваёй сям'і злых духаў.
Навагодняя ноч у Пекіне