Слоўнічак кітайскага Новага года
  2014-01-24 17:03:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Xiě chūnlián, tiē chuānghuā (写春联, 贴窗花) – пісаць парныя надпісы і наклейваць упрыгажэнні на вокны

Паводле традыцыі, падчас святкавання Чуньцзе на дзверы кожнага дома вешаюцца парныя надпісы з рознымі пажаданнямі ўсяго найлепшага, а на вокны – дзіўныя па сваёй тонкасці ўпрыгажэнні з паперы, якія ствараюць настрой свята.

Навагодняя выцінанка ў маёй пекінскай кватэры

Yāsuìqián (压岁钱) – традыцыйны падарунак дзецям на кітайскі Новы год – чырвоны канверцік з грашыма

Колькі пакласці ў канверцік – на ваша сумленне. Адзін мой сябар – малады кітайскі бацька – скардзіўся, што ўсе гэтыя 压岁钱 заўважна б'юць па кашальку. І калі раней 5-10 юаняў у канверціку для кожнага дзіцяці было дастаткова, то ў нашы дні навагодняе ўзнагароджанне можа даходзіць да двух сотняў юаняў!


1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040