Два тыдні працы і поспеху – гастролі Купалаўцаў у Пекіне.
  2014-03-20 17:04:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На працягу двух тыдняў у Пекіне праходзілі гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Цікавасць і значнасць гэтага факту ў тым, што купалаўцы адкрывалі чарговы, чацвёрты па ліку міжнародны тэатральны фестываль у Пекінскім народным мастацкім тэатры. Заснаваны ў 1952 годзе, сталічны народны мастацкі тэатр – адзін з аўтарытэтных і вядомых у Кітаі, які за гады сваёй дзейнасці паставіў больш за 300 п'ес і паказаў больш за 12 тысяч спектакляў. Наладзіць гэты фестываль, які праходзіць у Пекіне ў сакавіку, захацелі ў тэатры, каб прывабіць больш маладой публікі далучыцца да тэатральнага мастацтва і каб пазнаёміць гледачоў і прафесіяналаў з сучасным станам тэатра ў свеце. Таму выбар знанага беларускага тэатра - гэта і гонар, і радасць. Я пазнаёмілася і пагутарыла з супрацоўніцай фестывалю пра той выбар, які сёлета зрабіў Пекінскі народны мастацкі тэатр. І вось што мне давялося высветліць у маёй суразмоўцы Лін Чжы.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040