Два тыдні працы і поспеху – гастролі Купалаўцаў у Пекіне.
  2014-03-20 17:04:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Наш тэатр у параўнанні з многімі падобнымі ва ўсім свеце яшчэ даволі малады – дзейнічае усяго 62 гады. А таму мы выкарыстоўваем гэты фестываль, як пляцоўку, як магчымасць для кітайскіх гледачоў пазнаёміцца са скарбам сучаснага тэатральнага мастацтва, з развіццём яго ў свеце. Асабліва для нас важна, што мы заахвочваем маладое пакаленне. Сярод нашых гледачоў багата студэнтаў . Такім чынам,мы нібы выхоўваем аўдыторыю, жыхароў Пекіна і гасцей з Кітая. Наша канцэпцыя – лепшы спектакль, знакаміты тэатр і выдатны рэжысёр. І няхай гэта будуць дзве-тры пастаноўкі, але мы зацікавім і парадуем сучасных маладых людзей, гасцей форуму».

Гледачы вельмі спагадліва і з зацікаўленасцю паставіліся да беларускіх пастановак. Калі на першым спектаклі «Вяселле» зала прыціхла, углядалася і ўчытвалася ў тэкст Чэхава, напісаны па-кітайску, то другі твор, зроблены ў больш рэалістычнай манеры, успрымаўся ўжо і адчуваннямі, і пачуццямі.

«Вяселле» - спектакль з гісторыяй, з поспехам –беларуска-расійскі праект, увасоблены рэжысёрам Уладзімірам Панковым. Ён пабываў на многіх тэатральных фестывалях, і для беларусаў не было адкрыццём, што гэты твор адабралі для кітайскага форуму. Толькі трохі хвалявала, як будуць успрымаць гледачы. Выканальніца галоўнай ролі, народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова прызнаецца, што была ўзрушана той увагай, з якой паставіліся кітайскія гледачы да спектакля.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040