Два тыдні працы і поспеху – гастролі Купалаўцаў у Пекіне.
  2014-03-20 17:04:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Калі «Вяселле» - трагікамічны фарс, вадэвіль, то «Нямы», пастаўлены Аляксандрам Гарцуевым паводле твора Алеся Адамовіча «Альпійская балада» - гісторыя кахання ў гады акупацыі ў Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. Зроблены ў даволі рэалістычнай стылістыцы, з яскравымі дэкарацыямі, спектакль прываблівае ўвагу адразу. Беларуская дзяўчына і нямецкі юнак, ворагі, але раптам выратавалі адно аднаму жыццё, таму што пакахалі па-сапраўднаму.

Маладыя артысты-купалаўцы Валянціна Гарцуева і Раман Падаляка адзначылі ўвагу, з якой успрымалі гэты спектакль у Пекіне і падзялілся сваім уражаннем ад фестывалю.

Гэтыя гастролі, як спадзяюцца беларусы і як адзначалі ўсе ў тэатры Пекіна, - першы і яскравы крок на шляху супрацоўніцтва ў тэатральным мастацтве, адкрытым двума слыннымі калектывамі абедзвюх краін.

Вольга Гальпяровіч, Беларуская служба МРК


1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040