Два тыдні працы і поспеху – гастролі Купалаўцаў у Пекіне.
  2014-03-20 17:04:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

«Пачыналі мы з 2011 года, калі запрасілі Маскоўскі мастацкі тэатр. Летась госцем фестывалю быў ізраільскі тэатр і сёлета мы вырашылі ўпершыню адкрыць для нашых гледачоў беларускае тэатральнае мастацтва. Дарэчы мы атрымалі вельмі шмат прапаноў ад розных калектываў, якія выказалі жаданне прымаць удзел у нашым фестывалі і выступаць на нашай сталічнай сцэне. І мы выбралі Беларускі акадэмічны тэатр, які прадстаўляе дзве пастаноўкі.

«Вяселле» паводле Чэхава, на нашу думку, добры спектакль, каб пачаць наш фестываль, а «Нямы», створаны паводле кнігі айчыннага пісьменніка Алеся Адамовіча – нагода пазнаёміцца менавіта з традыцыйным беларускім тэатрам. Драма – гэта ж не толькі забава.

«Вяселле» -- пастаўлены на сучасны лад спектакль, што распавядае гісторыю, якой ужо споўнілася сто гадоў. Такім чынам Беларусь паказала сучасны метад тэатральнай пастаноўкі. Калі нашы сучаснікі расказваюць гісторыю, што напісана стагоддзе таму, гэта паказвае новую перспектыву ў мастацтве і можа прынесці нам больш новых ідэй.

Кожная краіна мае сваю мову і ўласную культуру. Але каханне можа выжыць у любых умовах. Каханне – для кожнага. І гэта тэма другой пастаноўкі купалаўцаў «Нямы», якую мы абралі для нашага фестывалю. Так, яна пра вайну, але і пра каханне, якое можа перамагчы ўсё.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040