Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК
Пэндзаль, туш, тушачніца і папера вядомыя ў Кітаі на працягу тысячагоддзяў як "Чатыры скарбы кабінета вучонага". Гэтай назвай яны абавязаны таму, што з'яўляюцца неад'емнай часткай жыцця любога адукаванага чалавека ў Кітаі. Справа яшчэ ў тым, што здаўна існаваў рытуал падрыхтоўкі да малявання, падчас якога мастак разважаў аб маючым адбыцца творчым працэсе. Кожны з гэтых "чатырох скарбаў" удасканальваўся на працягу стагоддзяў.