Папера

Паперу для кітайскага жывапісу вырабляюць з драўніны ці кары экзатычных парод, упрыгожваюць рознымі матэрыяламі – нават сусальным золатам. Розная папера характарызуецца рознай ступенню ўвабрання тушы. Найбольш распаўсюджаная папера – сюань, якую часта памылкова называюць рысавай, а таксама травяная маабянь (з бамбуку, саломы і кары).


Вытворчасць паперы
Уся папера мае тры разнавіднасці: неапрацаваная шэнсюань з максімальным увабраннем тушы, напаўпраклееная баньшу і праклееная шусюань з найменшым увабраннем тушы. Розныя стылі жывапісу патрабуюць выкарыстоўваць розныя віды паперы.

(Р.Мышкоўскі, паводле інтэрнэт-выданняў)


















