Туш
Туш вядомая ў Кітаі ўжо на працягу 6 тысяч гадоў. Палачкі тушы – гэта сумесь сажы і клею, у якую могуць дадавацца нават экзатычныя кампаненты, напрыклад, золата або змяіны яд. Від сажы і колькасць клею залежаць ад інтэнсіўнасці жаданага колеру і мэты выкарыстання тушы.
Асноўныя віды тушы: алейная з сажай, з хваёвай сажы, з вугалю і сажы, вадкая туш.
Адны з самых ранніх прыкладаў выкарыстання падабенства тушы ў старажытным Кітаі – надпісы на вялікіх плоскіх костках жывёл, якія выкарыстоўваліся як аснова для нанясення тэксту або малюнкаў (т. зв. косткі аракула). Такія старажытныя дакументы былі створаны ў эпоху дынастыі Шан (16-11 ст. да н.э.) Гэтыя надпісы на костках аракула былі зроблены "чарніламі", вырабленымі з прыроднага вугальнага графіту.
Вытворчасць чарнільных палачак паступова стала прыходзіць у заняпад у апошнія гады эпохі праўлення дынастыі Цін (1644-1911). Асабліва прыкметным гэта стала ў часы валадарання імператара Даагуана (1820-1850), пераважна таму, што з Захаду ў Кітай пачалі пастаўляць вадкую туш.