Сёння пачаліся здымкі мультфільма "Шаалінскае кунфу" у фармаце 3D, сцэнарыстам і рэжысёрам якога з'яўляецца вядомы тайванскі мультыплікатар Цай Чжычжун.
Як паведамляецца, галоўная сюжэтная лінія мультфільма – прыбыццё Бодзідхармы ў Кітай, жыццё і распаўсюджанне Дзэн-будызму ў храме Шаалінь. Героі фільма – маленькія манахі Сяачжамэн (конік) і Сяахулу (гарбуз-горлянка). Мультфільм раскажа пра тое, як яны займаюцца будысцкімі практыкамі чань і баявымі мастацтвамі кунфу.
Кітаўнік храма Шаалінь Шы Юнсінь выказаў упэўненасць, што мультфільм дапаможа распаўсюдзіць шаалінскую культуру за мяжой.
Здымкі працягнуцца 15-18 месяцаў, працягласць мульціка складзе прыкладна 90 хвілін. Інвестары фільма – вядучая кітайская інтэрнэт-кампанія "Ван'і" і кампанія "Чжуннань Катунь". "Ван'і" таксама будзе супрацоўнічаць з Цай Чжычжунам у распрацоўцы сеткавых гульняў або гульняў для мабільных тэлефонаў, якія пабачаць свет адначасова з мультфільмам. - Р -