Гулан'юй – маленькі востраў з вялікай гісторыяй
  2013-04-12 17:01:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайцы лічаць, што Гулан'юй – адно з самых рамантычных месцаў у краіне. Толькі ехаць туды не варта падчас дзяржаўных святаў, інакш апрача натоўпу людзей вы там нічога не ўбачыце. Лепш за ўсё паехаць на востраў ў звычайныя дні і пажадана раніцай. Усяго 10 хвілін на пароме з Сямэня – і вы ўжо на востраве.

Гулан'юй – назва крыху складаная, але яе трактоўка даволі цікавая. Першы склад «гу» перакладаецца як «барабан», «лан» – «хваля», «юй» – «астравок». Справа ў тым, што на востраве ёсць двухметровы камень з вялікай адтулінай, і калі марскія хвалі абрушваюцца на яго, то здаецца, быццам нехта б'е ў барабаны. Адсюль і назва вострава.

Да Другой сусветнай вайны гэты востраў быў замежнай канцэсіяй. Прадстаўнікі розных краін пабудавалі тут сабе дамы і вілы. Ёсць класічныя кітайскія пабудовы, ёсць дамы ў віктарыянскім і неакласічным стылях. Амаль усе яны захаваліся да нашых дзён, у іх, як і шмат гадоў таму, жывуць людзі, звыклыя да турыстаў з фотаапаратамі.

Калі час для прагулкі абмежаваны, рэкамендуем скарыстацца электрамабілем. Экскурсія па перыметры вострава займае ўсяго паўгадзіны, і каштуе яна нядорага. Нават калі часу дастаткова, такая паездка будзе прыемнай, а вось абыходзіць востраў пешшу ўсё ж не варта.

Востраў маленькі, але адметных мясцін там багата. Напрыклад, скульптура васьмінога з гіганцкімі шчупальцамі. Яна паказвае на ўваход у акіянарыум – падводны свет Сямэня. Некалькі разоў на дзень там адбываюцца шоу дэльфінаў і марскіх каткоў. Лепшага месца для адпачынку з дзецьмі і ўявіць цяжка! Вельмі ўражвае падсвечаны каляровымі лямпамі вялікі акварыум з медузамі, з-за чаго яго насельнікі становяцца то чырвонымі, то сінімі, то зялёнымі, то зноў белымі. Назіраць за іх млявымі рухамі можна бясконца доўга, гэта як гіпноз. Вельмі прыгожа, нечакана проста, але такое "шоу" мала дзе яшчэ можна пабачыць.

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040