Гулан'юй – маленькі востраў з вялікай гісторыяй
  2013-04-12 17:01:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Неверагодна, але факт: на востраве Гулан'юй знаходзіцца самы буйны ў Азіі Музей фартэпіяна. Там захоўваецца больш за сотню піяніна і раяляў з Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі і Аўстрыі, старадаўнія фартэпіянныя свяцільні, якія прымацоўваліся ля нотных сшыткаў, і многія іншыя гістарычныя рарытэты, напрыклад, самае высокае ў свеце "вертыкальнае" піяніна. Як усе гэтыя рарытэты апынулася на маленькім востраве ў кітайскай правінцыі Фуцзянь? Аказваецца, замежнікі, якіх у пачатку 20-га стагоддзя было нямала ў гэтых краях, пачалі вучыць мясцовых жыхароў ігры на фартэпіяна. З той пары з вострава пайшла цэлая плеяда вядомых кітайскіх піяністаў. У музеі ёсць яшчэ адна асаблівасць: там вельмі строгія супрацоўнікі, яны нічога не дазваляюць фатаграфаваць, сочаць за кожным вашым крокам. Напэўна, таму ў Інтэрнэце практычна няма фатаграфій з гэтага музея.


1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040