Гулан'юй – маленькі востраў з вялікай гісторыяй
  2013-04-12 17:01:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На востраве Гулан'юй закладзена некалькі садоў і паркаў, з архітэктурных пабудоў – велічныя старадаўнія будынкі, у тым ліку былыя консульствы Брытаніі і Германіі. Самая высокая кропка – скала Сонечнага святла вышынёй 93 метры. З назіральнай пляцоўкі на вяршыні скалы адкрываецца нядрэнны від на ўвесь востраў, заліў і Сямэнь.

Для тых, хто прыязджае на востраў адпачываць, а не хадзіць па музеях, ёсць выдатны чысты пляж. На востраве адкрыта шмат гасцініц. Паесці можна ў рэстаране ці закусачнай хуткага харчавання. Тут ёсць пошта, банк, за парадкам на вуліцах сочаць паліцэйскія.

Востраў мае яшчэ адну асаблівасць, якая аб'ядноўвае ўсіх мясцовых жыхароў. Яна пайшла ад Сусветнай выставы ЭКСПА-2010, што праводзілася ў Шанхаі. Памятаеце, там былі спецыяльныя "пашпарты", куды наведвальнікі выставы ставілі штампы ў павільёнах розных краін? На востраве пайшлі яшчэ далей – надрукавалі адмысловыя нататнікі розных памераў аб'ёмам больш за 200 старонак. Там ёсць ілюстрацыі і кароткае апісанне амаль усіх цікавых кропак гэтага дзіўнага вострава: адметныя мясціны, старадаўнія крамы, рэстаранчыкі і кафэ. На кожнай старонцы нататніка пазначаны адрас таго ці іншага пункта і ёсць месца, куды трэба паставіць яго асабістую пячатку. Усё гэта нагадвае нейкую гульню. Можна зайсці ў любую з апісаных у нататніку кропак і паставіць пячатку на памяць.

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040