На поўнач ад Вялікай кітайскай сцяны знаходзіцца горад Чэндэ – самы папулярны сярод замежных гасцей, якія бываюць у правінцыі Хэбэй. Там да нашых дзён выдатна захавалася летняя рэзідэнцыя кітайскіх імператараў «Бішушаньчжуан», што можна перакласці як «горны прытулак ад летняй спёкі». У самыя гарачыя дні там любяць адпачываць жыхары кітайскай сталіцы. У Чэндэ – вялікая колькасць палацаў і храмаў, за што горад часта называюць «музеем пад адкрытым небам».
Летняя рэзідэнцыя кітайскіх імператараў «Бішушаньчжуан»
Менавіта ў Хэбэі знаходзіцца адна з самых старажытных паштовых станцый старога Кітая – мястэчка Цзімін'і. Час тут спыніўся. Ад Пекіна яго аддзяляюць нейкія 140 км, але здаецца, што адлегласць паміж двума гарадамі – некалькі стагоддзяў. Сёння гэта старажытная станцыя занесеная ў Рэестр помнікаў культуры дзяржаўнага ўзроўню. Мясцовы ўрад імкнецца не дапусціць разбурэння асноўных пабудоў і прымае меры па захаванні культурнай спадчыны.
(фота - Лі Сінь, Беларуская служба МРК)
(фота - Лі Сінь, Беларуская служба МРК)