Апрача вялікай колькасці гістарычных адметных мясцін, Хэбэй славіцца сваім віном. Параўнальна мяккія зімы, сонечнае лета, сухі клімат, горная мясцовасць – усё гэта спрыяе вырошчванню вінаграду самых розных гатункаў. У павеце Хуанлай знаходзіцца адзін з вінных заводаў кампаніі «Чанчэн». Для папулярызацыі культуры спажывання віна і павышэння міжнароднага статусу віннай прадукцыі кітайскай вытворчасці на базе завода створаны турыстычны цэнтр, дзе ўсе жадаючыя могуць азнаёміцца з тэхналогіяй вытворчасці віна, убачыць калекцыю вінаў маркі «Чанчэн» ("Great Wall"), пачынаючы з моманту адкрыцця завода ў 1979 годзе.
Прадукцыя віннага завода "Чанчэн"
Сёння ніводная ўрачыстая падзея не абыходзіцца без куфля віна. Што і казаць, нам крыху нязвыкла чуць словазлучэнне «кітайскае віно» – мы больш прызвычаіліся да французскіх, італьянскіх, малдаўскіх, грузінскіх і крымскіх. Тым не менш, кітайскія віны ўжо даўно прызнаныя аднымі з лепшых у свеце.