Хэбэй славіцца сваімі спартсменамі. У горадзе Чжэндзін знаходзіцца Нацыянальная трэніровачная база па настольным тэнісе, якая выхавала цэлую плеяду наймацнейшых тэнісістаў краіны.
(фота - Лі Сінь, Беларуская служба МРК)
Нацыянальная зборная Кітая па настольным тэнісе трэніруецца на спартыўнай базе ў Чжэндзіне з 1992 года. На яе тэрыторыі сем разоў праходзілі трэніроўкі нацыянальнай паралімпійскай зборнай па настольным тэнісе. Сёння ў спартыўнай школе навучаюцца 160 кітайскіх спартсменаў з розных куткоў краіны. Прафесійна авалодваць спартыўнымі навыкамі дзеці пачынаюць з 6 гадоў. Падчас летніх канікул сюды на трэніроўкі прыязджаюць спартсмены і аматары настольнага тэніса з 32 краін свету. Навучанне ў школе платнае: 1800 юаняў за месяц для грамадзян Кітая і 60 долараў за дзень – для замежнікаў, уключаючы пражыванне ў інтэрнаце, харчаванне і навучанне.
(фота - Лі Сінь, Беларуская служба МРК)
Зімой Хэбэй прыцягвае аматараў горных лыж. Суперсучасныя гарналыжныя базы прадастаўляюць якасныя паслугі за ўмераную, у параўнанні з іншымі краінамі, плату.