Янцзы перасякае тэрыторыю Кітаю. Яе называюць калыскай кітайскай нацыі, ачагом і радзімай старажытнай кітайскай культуры. Яна адрозніваецца паўнаводнай плынёй, вялікай працягласцю і незвычайнай прыгажосцю. Янцзы - сімвал кітайскай нацыі. Янцзы з'яўляецца самай доўгай ракой у Азіі.
На розных участках Янцзы носіць розныя назвы. Асноўны выток Янцзы называюць Тотохэ (Улан-Мурэн). Участак ад вытоку да Батанхэкоў называюць Тунцяньхэ (Муруй-Ус, Джы-Чу), даўжыня - 1188 км. Участак ад Батанхэкоў да Ібіня называюць Цзіньшацзян, рака перасякае мяжу Тыбету і Сычуані і праходзіць уздоўж горнага хрыбта Хэндуаншань. Яе працягласць тут - 2308 км. Пачынаючы з Ібіня, дзе ў раку ўпадае Міньцзян, яна называецца Чанцзян. На ўчастку ад Ічжэна да Янчжоў рака называецца Янцзы.