Клімат у даліне Янцзы пераважна субтрапічны, з сезоннымі вятрамі. Назіраецца багацце гідрарэсурсаў. Дажджы фарміруюць 75-80% гадавога сцёку, падземныя крыніцы - 20-25%, некаторы працэнт прыпадае на прадукт раставаньня леднікоў і горнага снегу. У Янцзы мноства прытокаў. 48 прытокаў маюць басейн 10 тысяч кв. км і больш. Найбуйнейшы басейн у ракі Цзялінцзян - 160 тысяч кв км.
Янцзы ўладае вялізным багаццем у выглядзе неасвоеных гідрарэсурсаў. Вышыня падзення ад вытокаў да вусця Янцзы - 6600 метраў. Вышыня падзення на верхняй плыні ракі Цзіньшацзян - 3300 метраў. На многіх участках ракі прырода дае выдатныя ўмовы для будаўніцтва буйных і сярэдніх гідраэлектрастанцый.