Водная сістэма Янцзы фарміравалася на складаным геалагічнай фоне. Прыкладна 200 млн. гадоў таму ў раёне цяперашняга Тыбету, Сіньцзян, паўднёвага Цінхаю, заходняй Сычуані, цэнтральнай і заходняй Юньнані і заходняй Гуансі шумела мора. Рух зямной кары, які ўзнік у позні этап юрскага перыяду і ў ранні этап крэйдавага перыяду, прывёў да фарміравання складак зямной кары ў раёне Тангла Цінхай-Тыбецкага нагор'я. Менавіта так, у цясьніне паміж Куньлунь, Баян-Хара-Ула і Тангла ўзнікла рака Ўлан-Мурэн - асноўны выток Янцзы. Пад уздзеяннем Гімалайскага гораўтваральнага руху ў пачатку кайназойскай эры бесперапынна паднімалася Цінхай-Тыбецкае плато. А пад уздзеяннем разрываў і перасячэннем розных геалагічных слаёў у раёне Муруй-Уса, Цзіньшацзян, Міньцзян, Тоцзян і Цзялінцзян паступова ўтварыліся цясьніны і рэкі. Пачатак трацічнай эры суправаджаўся цёплым кліматам і багатымі дажджамі. Пад уздзеяннем моцнай эрозіі ў горных раёнах уздоўж Янцзы рачныя плыні, утвораныя на розных геалагічных палосах уздоўж ракі, зліваюцца ў адзіную буйную раку, злучаючыся паступова са сваімі прытокамі. Так напрыклад, Муруй-Ус злучыўся з Цзіньшацзянам, а Цзялінцзян і Міньцзян у Сычуаньскай западзіне, зліваючыся, злучыліся з Янцзы. Далей, накіроўваючыся на ўсход, рака прыняла ў сваё рэчышча яшчэ некалькі буйных рэк правінцый Хунань і Цзянсу.