У залежнасці ад розных гідралагічных і геалагічных асаблівасцяў звычайна Янцзы падзяляюць на тры часткі. Верхяй плынёй лічыцца частка ад вытокаў да Ічана правінцыі Хубэй, даўжыня яе - 4512 км., Ад Ічана да Хукоў правінцыі Цзянсу – сярэдняя плыня, даўжыня - 938 км; ад Хукоў да вусця Янцзы – ніжняя плыня. Даўжыня - 850 км. Сярэдні гадавы сцёк Янцзы - 1000 млрд. кубаметраў на Янцзы прыпадае трэць агульнага аб'ёму вадасцёку ў Кітаі. Гэты аб'ём у чатыры разы большы, чым вадасцёк найбуйнейшай ракі Еўропы - Волгі. Рэльеф у даліне Янцзы разнастайны: плато і горныя раёны займаюць 65,6%, пагоркі - 24%, раўніны і нізіны - 10,4%.