Янцзы з'яўляецца таксама найважнейшай артэрыяй у воднай транспартнай сеткі Кітаю. Агульная працягласць навігацыйных участкаў - 70 тысяч км, што складае 70% працягласці рачных транспартных ліній краіны.
У басейне Янцзы размешчаны адзін з асноўных збожжавых засекаў Кітаю. Улоў прэснаводных рыб у басейне складае больш за 60% валавой вытворчасці рыбаводчых промыслаў Кітаю.
Басейн Янцзы славіцца вялікай тэрыторыяй і старажытнай гісторыяй. На абодвух берагах размешчаныя самыя знакамітыя гарады і гістарычныя помнікі Кітаю. Сярод іх такія, як Шанхай, Ухань, Чунцын, Чэнду, Нанкін, Сучжоў, Куньміна і інш