Цінхай – возера-скарбніца
  2010-05-17 11:02:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Возера Цінхай (Кукунор) – самае буйное ўнутрыкантынентальнае паўсалёнае возера ў Кітаі.

Размешчана яно ў павеце Гунхэ паўночна-ўсходняй часткі правінцыі Цінхай, у 150 кіламетрах ад правінцыйнага цэнтра Сінін. Возера з усіх бакоў акружана высокімі гарамі. Да ўсходу і да поўдня ад возера – Жыюэшань і Цінхайнаньшань. На заходнім і паўночным баку – Сянпішань і Датуншань. Вышыня воднай паверхні -- 3,200 м над узроўнем мора або ў два разы вышэй за вяршыню ўсходняй гары Кітая – Тайшань. Плошча – 4,635 кв. км. Максімальная глыбіня вады – 28,70 м, перыметр возера – больш за 360 км, што ў два разы больш за перыметр Тайху. Выгляд возера адрозніваецца даволі вялікай адлегласцю паміж яго ўсходнім і заходнім берагамі і параўнальна кароткай адлегласцю паміж паўднёвым і паўночным. Яно нагадвае грушу, што мае авальную форму. Максімальная празрыстасць вады дасягае 10 м і больш. Нездарма народ называе яго «сінім морам» на Цінхай-Тыбецкім плато.

1 2 3 4 5 6 7 8
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040