На ўсход ад узбярэжжа Цінхая размешчаны два «дачэрнія» возеры. Першае – Гахай з салёнай вадой. Яго плошча – больш за 10 кв. км. Гахай аддзяляюць ад азёрнага раёна пясчаныя пагоркі. Другое возера – Эрхай. Яно -- прэснаводнае з плошчай 4 кв. км. Яго адасабляюць ад азёрнага раёна невялікая дамба і пясчаны пляж.