Геолагі мяркуюць, што Цінхай – тэктанічнае разломнае возера, якое ўтварылася не пазней за ранні і сярэдні перыяды чацвярцічнай сістэмы. На пачатку ўтварэння гэта было шырокае прэснаводнае возера, якое выцякала ў знешнія рэкі. Новы тэктанічны рух прывёў да павышэння горных масіваў, якія акаляюць азёрную чашу, у выніку чаго вада ў возеры была заблакіравана. Паступова тут з'явілася ўнутрыкантынентальнае возера. Адпаведныя гістарычныя запісы і звесткі паказваюць, што прыкладна паўстагоддзе таму існавала 108 рэк, што ўліваліся ў Цінхай. З паступовым пацяпленнем клімату, якое мела месца ў ХХ стагоддзі, скарацілася колькасць рэк, што ўпадаюць у Цінхай. Цяпер засталіся толькі рака Буха, Шалю, Хэйма, цячэнні якіх разам з прыроднымі ападкамі служаць крыніцай водных папаўненняў возера.