Возера Цінхай размешчана на тэрыторыі ўнутрыкантынентальнага плато. Клімат тыпова кантынентальны, сухі, халодны, з рэзкім змяненнем атмасфернай тэмпературы. Метэрэалагічныя даныя паказваюць, што сярэднегадавыя ападкі ў азёрным раёне – 380 мм, асноўная частка якіх (прыкладна дзве трэція штогадовых ападкаў) выпадае на летні сезон.