Цінхай валодае багатымі запасамі солі, борных рудаў, мірабіліту і гіпсу. Відаў рыбы ў возеры няшмат. Самыя вядомыя «насельнікі» - карп бязлускавы і плямісты. Апошняга тут называюць рыба Хуан. Гэта адзін з рэдкіх відаў у краіне, які лічыцца вельмі каштоўным. Рыба водзіцца ў платаўскіх салёна-водных азёрах. На тулаве плямістага карпа практычна няма лускі і яна нагадвае чаўнок. Мяса – далікатнае, смачнае і пажыўнае, з мноствам дробных костачак. Менавіта таму Цінхай – адна з найважнейшых вытворчых баз паўночна-заходняга Кітая па воднай гаспадарцы.