Трохмесячная выстава «Помнікі даўніны з магілы імператара Ян дынастыі Суй» адкрылася ў музеі горада Янчжоу кітайскай правінцыі Цзянсу. Публіцы ўпершыню дэманструюцца помнікі з магілы імператара Ян – аднаго з дзесяці найважнейшых археалагічных адкрыццяў мінулага года. Як вядома, на выставе прадстаўлена каля сотні экспанатаў.
Суй Ян-дзі, або імператар Ян (569 – 11 сакавіка 618 г.) – другі імператар кітайскай дынастыі Суй, сын імператара Вэня. У гістарычнай літаратуры пераважна выкарыстоўваецца імя Суй Ян-дзі. - Р -