Саветнік-пасланнік пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР аб кітайскіх турыстычных гарадах
  2011-07-20 16:18:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  








Мы прапануем вашай увазе спецпраграму, прысвечаную праекту МРК па складанні рэйтынгу лепшых турыстычных гарадоў КНР. Прапануем вашай інтэрв'ю карэспандэнта МРК Чжаа І з Саветнікам-пасланнікам пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР Вадзімам Сянютам.

Кар.: У Вашым разуменні, якім павінен быць горад, каб прыцягнуць турыстаў?

В.Сянюта: Тут можа быць шмат асаблівасцяў гарадоў для прыцягнення турыстаў. Гэта залежыць ад мэтаў, якія ставіць перад сабой падарожнік. Калі вы ставіце мэтай паляжаць на пляжы, пагрэцца пад сонцам на беразе цёплага мора, ён выбірае натуральна горад прыбярэжны, які стварае камфортныя ўмовы для такога адпачынку. Калі падарожнік шукае нейкія гістарычныя адметныя мясціны, даследуе гісторыю сваёй або іншай краіны, ён будзе выбіраць гарады, звязаныя з нейкімі гістарычнымі падзеямі. Я лічу, што для прыцягнення турыстаў важную ролю адыгрывае стварэнне пэўнага іміджу горада ці пэўнага месца ў ім. Гэта вельмі прывабна для турыстаў. Многім падабаецца так званы гастранамічны турызм. Тады людзі прыязджаюць для таго, каб паўдзельнічаць у якіх-небудзь кулінарных фестывалях, наведаць вядомыя вуліцы з рэстаранамі, барамі, якія знакамітыя на ўвесь свет, дзякуючы асаблівасцям нацыянальнай кухні. Таму турысты самі выбіраюць, што ім цікава.

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040