Саветнік-пасланнік пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР аб кітайскіх турыстычных гарадах
  2011-07-20 16:18:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

В.Сянюта ў горадзе Гуанчжоу

Кар.: Якія беларускія гарады найбольш папулярныя ў кітайскіх турыстаў?

В.Сянюта: У кітайскіх турыстаў, вядома, найбольш папулярны горад Мінск. Гэта наша сталіца. Мы вяртаемся яшчэ да папярэдняга пытання --- галоўнае адрозненне беларускіх і кітайскіх гарадоў. Беларускія гарады значна менш. Нават у нашай сталіцы пражывае менш за 2 млн. чалавек. Нашы гарады досыць невялікія ў параўнанні з кітайскімі. Найбольш папулярны --- Мінск. Трэба сказаць, што Беларусь наведваюць у год прыкладна да 6 тыс. кітайскіх грамадзян. Як правіла, большасць з іх едзе па справах. Больш за 70% на сённяшні дзень у нас ідзе дзелавы турызм. Мінск --- гэта дзелавы цэнтр Беларусі. Там сканцэнтраваны асноўныя беларуска-кітайскія праекты. У іншых гарадах кітайцаў, перш за ўсё, цікавяць прыродныя адметныя мясціны. Напрыклад, вельмі папулярна наведванне Белавежскай пушчы. Гэта старажытны рэліктавы лес, дзе водзяцца ўнікальныя жывёлы. Папулярны адпачынак на берагах азёраў, у тым ліку, у раёне Мінска, паколькі я ведаю, што многія кітайцы любяць адпачываць на Мінскім моры – вялікім вадасховішчы недалёка ад Мінска. Тут ладзяць пікнікі, катаюцца на кацеры. На маю думку, такі адпачынак падабаецца шматлікім кітайскім грамадзянам. Наогул, першае, што прыцягвае турыстаў у Беларусі, гэта прырода лясоў і азёр, таму, мы спадзяёмся, што кітайскі турызм будзе развівацца нашымі сумеснымі намаганнямі. Для гэтага нам трэба ўсталёўваць больш сувязяў паміж турыстычнымі кампаніямі. Мы спадзяёмся, што з часам будзе адкрыты прамы рэйс. Для Беларусі гэта таксама, на жаль, з'яўляецца фактарам, што перешкаджае прыцягненню кітайскіх турыстаў.

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040