Саветнік-пасланнік пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР аб кітайскіх турыстычных гарадах
  2011-07-20 16:18:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кар.: У Кітаі ёсць шмат гарадоў з багатай культурнай і гістарычнай спадчынай. Вы можаце расказаць нам пра тыя, якія спадабаліся Вам больш за ўсё?

В.Сянюта: Першы раз я працаваў у Кітаі больш за 10 гадоў таму. Я наведаў досыць шмат гарадоў, але, на жаль, менш, чым хацелася б. Значная частка маіх камандзіровак па розных рэгіёнах краіны была так ці інакш звязана з пэўнымі рабочымі пытаннямі. Мы тут не адпачываем, а працуем у пасольстве. Таму многія гарады з гістарычнай спадчынай я яшчэ не наведаў. Напрыклад, я не быў у Сіані, у Сучжоу, у Ханчжоу – там, дзе хацелася б пабываць. Тым не менш, біяграфія маіх паездак у асноўным звязана з усходнімі і паўднёвымі правінцыямі Кітая. Напрыклад, я наведваў прыгожыя гарады Далянь у правінцыі Ляанін, горад Ціндаа ў правінцыі Шаньдун. Гэтыя гарады пакінулі вельмі прыемнае ўражанне сваёй атмасферай, наяўнасцю мора і нейкага адмысловага празрыстага паветра. Пры гэтым у кожным з іх ёсць свая архітэктурная асаблівасць. Гэта звязана з гісторыяй, з забудовай у рускім і нямецкім стылі. Натуральна, я пабываў у Шанхаі, Цяньцзіні, Чунціне, у Гуанчжоу. У СЭЗ Шэньчжэнь і Чжухай. Гэтыя гарады пакінулі таксама вельмі цікавае і своеасаблівае ўражанне. Напрыклад, Шэньчжэнь уразіў мяне сваёй атмасферай маладосці. Гэта вельмі малады горад, там жыве шмат маладых людзей. Усё гэта на фоне небаскробаў побач з Сянганам, ствараецца вельмі цікавая атмасфера менавіта жыхарамі гэтага горада. Натуральна, дзелавая атмасфера і дзелавы стыль, які характэрны для Шэньчжэня, нездарма яго называюць лакаматывам развіцця ў Кітаі. Яшчэ, напрыклад, мне запомніліся такія гістарычныя гарады, як Накін і Янчжоу правінцыі Цзянсу. Накін --- гэта горад цяністы, невялікі аазіс сярод гарачай правінцыі, які вядомы сваімі гістарычнымі адметнымі мясцінамі. Я там наведваў маўзалей Сунь Ятсэна, паркі, старажытную гарадскую сцяну і г.д. Горад Янчжоу -- гэта таксама горад са старажытнай гісторыяй. Яму больш за 2500 гадоў. Гэта горад, куды любілі падарожнічаць кітайскія імператары па вялікаму каналу ад Пекіна да Ханчжоу. Там яны спыняліся і адпачывалі. Горад знакаміты сваёй садова-паркавай архітэктурай, што таксама цікава.

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040