Саветнік-пасланнік пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР аб кітайскіх турыстычных гарадах
  2011-07-20 16:18:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кар.: А ў чым адрозненне гарадоў Вашай краіны ад кітайскіх?

В.Сянюта: Ну, тут ёсць у нечым адрозненне, у нечым ёсць падабенства. Па-першае, асаблівасць беларускіх гарадоў такая, што вельмі вялікая іх частка была разбурана за час войнаў за апошнія некалькі стагоддзяў. Захавалася не так ужо шмат помнікаў, якія сапраўды маюць гістарычны характар. Асаблівасці беларускіх гарадоў звязаны з гістарычнымі, культурнымі і рэлігійнымі традыцыямі. Напрыклад, нават параўноўваючы з суседнімі краінамі, Беларусь вядомая тым, што ў шматлікіх гарадах існавала магдэбургскае права. Заканадаўства, якое дазваляла жыхарам горада на прамым галасаванні выбіраць мэра. Гэта таксама наклала свой адбітак на аблічча, архітэктуру гарадоў, у гэтых гарадах знаходзіліся ратушы, так званыя гарадскія залы, гарадскія будынкі, як правіла ў выглядзе вежы, дзе збіраліся гарадскія сходы. Пэўныя асаблівасці звязаны з рэлігійнымі рэчамі. Напрыклад, у Беларусі была распаўсюджана ўніяцкая царква, якая спалучала ў сабе некалькі рэлігій: праваслаўе і каталіцызм. Гэта вылілася ў зусім адмысловага выгляду архітэктуру цэркваў, культавых збудаванняў Беларусі. У Беларусі ў некаторых гарадах захаваліся сярэднявечныя замкі, некаторыя з іх аднаўляюцца. Гэта такія гарады, як Мір, Нясвіж. У горадзе Нясвіж цалкам такая асаблівая атмасфера, якая нагадвае менавіта пра дух сярэднявечча: старадаўні замак, абкружаны вадой, вельмі старажытны старадаўні парк са старымі дрэвамі, гарадская ратуша, плошча, ёсць вельмі шмат прыгожых месцаў. Горад Полацк - старажытная сталіца нашай дзяржавы. Таксама вельмі ўражвае тымі гістарычнымі славутасцямі, якія там засталіся, напрыклад, царква Еўфрасінні Полацкай 12-га стагоддзя. У цэлым, я б сказаў, і кітайскія і беларускія гарады, у агульным, падобныя атмасферай, тым, што ў іх бяспечна сябе адчуваюць людзі розных нацыянальнасцяў, што там пануе атмасфера лагоднасці.

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040