Саветнік-пасланнік пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР аб кітайскіх турыстычных гарадах
  2011-07-20 16:18:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кар.: Вы адчуваеце характар горада пры першай сустрэчы з ім?

В.Сянюта: Так, напэўна. Характар горада і атмасфера, я ўжо казаў, ствараюцца архітэктурай. Мы гаворым, што архітэктура, --- гэта застылая музыка. Часам у кітайскіх гарадах здзіўляе спалучэнне сучаснай архітэктуры і гістарычнай забудовы. Гістарычная забудова пры гэтым можа быць, пачынаючы ад кітайскіх пагад і заканчваючы кварталамі, пабудаванымі пад уплывам еўрапейскай архітэктуры. Гэта ёсць у Даляні, у Ціндаа і ў Шанхаі. Гэта досыць цікава. І атмасферу горада, вядома ж, ствараюць людзі. Ад гэтага вельмі шмат залежыць. Калі на вуліцах ты бачыш усмешлівыя твары, атмасферу, радасць жыцця, гэта заўсёды настройвае на такі лад, які можа прыцягваць турыстаў і жыхароў сваёй краіны.

Кар.: Калі б Вы былі кітайцам, у якім горадзе хацелі б жыць?

В.Сянюта: Гэта досыць складанае пытанне на самой справе. Мне цяжка ўявіць сабе. Паколькі я беларускі дыпламат, то, натуральна, мне выбіраць не даводзіцца. Я жыву ў Пекіне. Гэта -- сталіца, дзе размешчаны ўсе дзяржаўныя ўстановы, асноўныя дзелавыя кампаніі. Натуральна, многія кітайцы, як я бачу, таксама імкнуцца выбіраць з пункту гледжання перспектывы дзелавога росту. Імкнуцца выбіраць дзелавыя цэнтры Кітая, гэта Пекін і Шанхай. Напэўна, гэта самыя папулярныя на сёння месцы для пражывання. Але, тым не менш, калі б, напрыклад, я быў творчай асобай, --- пісьменнікам, мастаком, магчыма, я б выбраў горад з багатай культурнай спадчынай і прыгожымі прыроднымі краявідамі. Напрыклад, Ханчжоу, Сучжоу і Янчжоу. Або наогул пасяліўся б за горадам.

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040