Сеулу і Пхеньяну не ўдалося дасягнуць дамоўленасцяў адносна далейшага лёсу індустрыяльнага комплексу ў Кэсоне
  2013-07-16 15:59:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сеулу і Пхеньяну не ўдалося дасягнуць дамоўленасцяў адносна нармалізацыі работы індустрыяльнага комплексу ў Кэсоне. Пра гэта паведаміла агенцтва "Рэнхап". Звесткі пра тое, што трэці раўнд міжкарэйскіх перамоў завяршыўся безвынікова, пацвердзілі таксама ў Міністэрстве па справах нацыянальнага аб'яднання РК.

Сеул запатрабаваў, каб Пхеньян выклаў сваю пазіцыю адносна шкоды, нанесенай паўднёвакарэйскім кампаніям у Кэсоне аднабаковымі дзеяннямі КНДР, паклікаўшы паўночнікаў паабяцаць не дапусціць паўтарэння гэтага інцыдэнту ў будучыні.

РК таксама заявіла, што КНДР павінна даць гарантыі паўднёвакарэйскім і замежным прадпрыемствам, якія вядуць сваю дзейнасць на тэрыторыі Кэсонскага комплексу, каб тыя маглі ператварыць яго ў міжнародную індустрыяльную зону.

Пхеньян, са свайго боку, заклікаў Сеул як мага хутчэй аднавіць дзейнасць індустрыяльнага парку пасля завяршэння рамонту. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040