Старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў з важнай прамовай на 21-й неафіцыйнай сустрэчы лідараў членаў АЦЭС. На форуме Сі Цзіньпін выказаў меркаванне кітайскага боку пра цяперашні стан сусветнай эканомікі, падкрэсліўшы, што АЦЭС уступіў у новы этап свайго развіцця. Старшыня КНР адзначыў, што трэба ўзмацніць каардынацыю макраэканамічнай палітыкі, каб забяспечыць фінансавую стабільнасць у АЦР, урэгуляваць эканамічную структуру ўсіх членаў АЦЭС і працэс эканамічнай інтэграцыі рэгіёна, а таксама забеспечыць развіццё сусветнай эканомікі адкрытага тыпу.
Кіраўнік Кітая адзначыў, што ўсе краіны павінны быць прыхільнікамі прынцыпаў адкрытасці, талерантнасці і супрацоўніцтва ў мэтах стварэння структуры адкрытасці і развіцця, дзе каардынуюцца палітычныя курсы, назіраецца бесперапынны рост і ўлічваюцца інтарэсы ўсіх бакоў. З пункту гледжання доўгатэрміновай перспектывы варта правесці паглыбленае ўрэгуляванне эканамічнай структуры ўсіх членаў АЦЭС, каб надаць большую дынаміку доўгатэрміноваму развіццю рэгіёна. - Р -