Старшыня КНР Сі Цзіньпін на саміце АЦЭС выступіў з прамовай "Паглыбленне рэформ і адкрытасці, сумеснае стварэнне прыгожага АЦР". Ён падкрэсліў, што эканоміка Кітая паспяхова развіваецца, Кітай будзе прытрымлівацца правільнага курсу рэформ і адкрытасці. Кітай цвёрда ўпэўнены ва ўстойлівым і здаровым развіцці кітайскай эканомікі. Кітай прынясе яшчэ больш магчымасцяў для развіцця АЦР.
Сі Цзіньпін адзначыў, што ў эканоміцы АЦР захоўваецца спрыяльнае развіццё. Краіны АЦР павінны прасоўваць фарміраванне адкрытай мадэлі эканамічнага развіцця за кошт інавацыйнага развіцця, каб эканоміка гэгіёна адыгрывала кіруючую ролю ў аднаўленні сусветнай эканомікі.
Сі Цзіньпін выказаў упэўненасць у перспектывах развіцця кітайскай эканомікі. Паводле яго слоў, крыніцай упэўненасці служыць тое, што тэмпы росту кітайскай эканомікі знаходзяцца ў вызначаных межах і на запланаваным узроўні. Па-другое, упэўненасць тлумачыцца тым , што якасць і эфектыўнасць эканамічнага развіцця Кітая паступова нарастаюць. Па-трэцяе, прычынай упэўненасці з'яўляецца і тое, што кітайская эканоміка мае магутныя ўнутраныя рухаючыя сілы: урбанізацыя новага тыпу, прафесійныя кадры, узмоцненая рэалізацыя стратэгіі развіцця за кошт інавацый, пашырэнне ўнутранага попыту і спажывецкага рынку і інш.
Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай выразна ўсведамляе праблемы, прымае надзейныя меры для супрацьстаяння ім. Кітайская эканоміка ўжо ўступіла ў новы этап развіцця, і зараз адбываецца глыбокая трансфармацыя мадэлі і структурнае ўпарадкаванне. Каб рухацца наперад, Кітаю неабходна паглыбляць рэформы і адкрытасць. Краіна будзе праводзіць больш пазітыўную і актыўную стратэгію адкрытасці, удасканальваць узаемавыгадную, збалансаваную, бяспечную і высокаэфектыўную эканамічную сістэму адкрытага тыпу.