Сі Цзіньпін наведаў цырымонію закрыцця саміту АЦЭС
  2013-10-08 10:23:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай з'яўляецца адным з членаў вялікай сям'і АЦР. Кітайскае развіццё немагчыма без АЦР, росквіт АЦР таксама немагчымы без Кітая. Устойлівае і здаровае развіццё кітайскай эканомікі прынясе яшчэ больш магчымасцяў для развіцця АЦР. Кітай будзе рашуча абараняць мір і стабільнасць у рэгіёне, садзейнічаць развіццю і росквіту рэгіёна, прыкладаць намаганні для стварэння рамак рэгіянальнага супрацоўніцтва, якія ахопліваюць абодва берагі Ціхага акіяна.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай разлічвае сумесна з партнёрамі па АЦР стварыць выдатны рэгіён, які павядзе за сабой свет, будзе спрыяць развіццю ўсіх краін і прыносіць карысць будучым пакаленням.

Сі Цзіньпін таксама паведаміў, што прамысловыя і камерцыйныя колы – галоўная сіла гандлёва-эканамічнага развіцця. Кітай запрашае і заахвочвае прадпрыемствы ўсіх эканомік – членаў АТЭС рабіць інвестыцыі і весці бізнес у Кітаі. У 2014 годзе Кітай правядзе нефармальную сустрэчу лідараў АЦЭС. Ён выказаў спадзяванне, што прадстаўнікі прамысловых і камерцыйных колаў прыедуць на гэту сустрэчу ў Пекін, каб разам абмеркаваць важныя справы. - Р -


1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040