Кітайскі Дзень халасцякоў стаў сапраўдным святам для кампаніі Alibaba – гіганта электроннага гандлю на нацыянальным рынку. За суткі святочнага інтэрнэт-распродажу кампанія рэалізавала прадукцыю на суму 35 млрд. 19 млн. юаняў (5,7 млрд. долараў).
Карпарацыя Alibaba праводзіць буйнамаштабныя акцыі ў Дзень халасцякоў з 2009 года: у анлайнавых крамах "Таабаа" і "Цяньмаа", якія належаць Alibaba, амаль на ўсе тавары аб'яўляецца 50-працэнтная зкідка. 11 лістапада мінулага года аб'ёмы гандлю "Таабаа" і "Цяньмаа" склалі 19,1 млрд. юаняў.
Сёлета колькасць гандлёвых прадпрыемстваў, якія прынялі ўдзел у акцыі ў Дзень халасцякоў , павялічылася да 20 тыс., што ў два разы больш, чым у мінулым годзе. Пакупнікі ў гэты дзень набываюць, як правіла, бытавую тэхніку, адзенне, абутак, скураныя сумкі, касметыку, тавары для маці і дзіцяці, прадукты харчавання, кнігі.
Бум інтэрнэт-гандлю – гэта сур'ёзная праверка для кур'ерскіх службаў, і ў Дзень халасцякоў пасрэдніцкія інтэрнэт-платформы, навучаныя не самым удалым вопытам мінулага года, сёлета рабілі ўсё магчымае, каб пакупнікі атрымалі свае заказы ў найбольш кароткія тэрміны. - Р -