У Дубаі адкрыўся 13-ы міжнародны авіясалон Dubai Airshow-2013. На працягу 5 дзён больш за 1000 удзельнікаў і амаль 60 тыс. спецыялістаў з усяго свету прадэманструюць найноўшую прадукцыю і тэхналогіі ў галіне міжнароднай грамадзянскай і ваеннай авіяцыі. Авіясалон праходзіць ў найбуйнейшым у свеце аэрапорце Аль-Мактум.
Авіякампанія Emirates Airlines заявіла пра намер замовіць 150 пасажырскіх самалётаў Боінг-777X і 50 аэробусаў A380, агульны кошт якіх складае 99 млрд. долараў. Гэта самы вялікі па аб'ёме заказ у гісторыі сусветнай грамадзянскай авіяцыі. - Р -