Шпітальнае судна ВМС НВАК " Хэпінфанчжоу " (" Каўчэг міру") у першай палове дня адправілася з ваеннага порта горада Чжоўшань правінцыі Чжэцзян / Усходні Кітай / у пацярпелыя ад тайфуну "Хаянь" раёны Філіпін , дзе яно будзе выкарыстоўвацца для аказання гуманітарнай медыцынскай дапамогі мясцовым жыхарам . Кітай упершыню накіроўвае ваенны карабель за мяжу для аказання гуманітарнай медыцынскай дапамогі.
На цырымоніі провадаў карабля " Хэпінфанчжоу " выступіў з прамовай член Цэнтральнага ваеннага савета КНР , камандуючы ВМС НВАК У Шэнлі .
У сваім выступленні У Шэнлі адзначыў , што адпраўка шпітальнага судна " Хэпінфанчжоу " у пацярпелыя ад тайфуну раёны Філіпін для аказання мясцоваму насельніцтву медыцынскай дапамогі - гэта міжнародны гуманітарны абавязак. Акрамя гэтага , такая місія - практыка для ВМС НВАК па выкананні разнастайных ваенных задач. -0 -